27 лiпеня 2024, Субота, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы пераходзяць на бульбу і яблыкі

6
Беларусы пераходзяць на бульбу і яблыкі

Ад віна і мяса даводзіцца адмаўляцца.

Белстат апублікаваў звесткі аб продажах прадуктаў харчавання і напояў за першыя 6 месяцаў 2024 года.

Так, напрыклад, продажы бульбы выраслі амаль на 10%, ці больш чым на 3 тысячы тон, яблыкаў набылі на 7 тон больш, ці на 26% больш, чым у студзені-чэрвені 2023, і палова з гэтых яблыкаў была вырашчаная ў Беларусі.

У першым паўгоддзі 2024 года беларусы горш набывалі і мяса, і субпрадукты. Так, напрыклад, продажы свініны ўпалі на 6%, ялавічыны - на 11%.

Але лепш бралі шакалад і кандытарскія вырабы са змяшчэннем какавы - плюс 7,1%. Зусім нязначна, прыкладна на 3% знізіліся продажы гарэлкі, на 5% - продажы віна, а продажы каньякоў і брэндзі выраслі на 7% больш, пеністых вінаў і шампанскага - на 5,6%.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках