27 лiпеня 2024, Субота, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

he Washington Post: У Крамлі баяцца выбараў у ЗША

12
he Washington Post: У Крамлі баяцца выбараў у ЗША

Не ведаюць, чаго чакаць ад Камалы Гарыс.

Расея баіцца нечаканасцяў на выбарах у ЗША і Францыі. З асаблівай трывогай у РФ глядзяць на магчымага кандыдата ад Дэмакратычнай партыі на пасаду прэзідэнта ЗША Камалу Гарыс - зусім не вядомую для Крамля. Аб гэтым піша міжнародная аглядальніца The Washington Post Кэтрын Белтан.

Яна падкрэслівае, што калі прэзідэнт Байдэн заявіў, што адмаўляецца ад сваёй кандыдатуры на перавыбранне, гэта стала ўдарам для многіх прадстаўнікоў расейскай эліты, бо Крэмль і яго прыхільнікі верылі, што Дональд Трамп можа перамагчы, стварыўшы «акно магчымасцяў» для ўрэгулявання вайны ва Украіне на агрэсіўных, экспансіянісцкіх умовах Расеі».

«Калі Камала Гарыс пераможа на выбарах, гэта будзе вялізнае расчараванне для Крамля. Не таму, што яны чакаюць нейкіх канкрэтных антырасейскіх крокаў, а таму, што прырода амерыканскай палітыкі стане, з іх пункту гледжання, ірацыянальнай, непрагматычнай і самаразбуральнай», - сказала Таццяна Станавая, заснавальніца R.Politik, расейскай палітычнай кансалтынгавай кампаніі, якая зараз базуецца ў Францыі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках