27 лiпеня 2024, Субота, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што чакае беларускі рубель

5
Што чакае беларускі рубель

Да канца года нацыянальная валюта аслабне.

Даляр на гэтым тыдні таннеў на гандлі Беларускай валютна-фондавай біржы. У пятніцу, 26 ліпеня, ён крыху ўмацаваўся, але застаецца на мінімальных гадавых значэннях. Чаго чакаць у найбліжэйшы час, «Люстэрку» расказала старэйшая навуковая супрацоўніца даследчага цэнтра BEROC Настасся Лузгіна.

Нягледзячы на цяперашняе ўмацаванне беларускага рубля да даляра, да канца года, як чакае эканамістка, наша валюта крыху аслабне да амерыканскай. Гэта таксама адбудзецца ўслед за аналагічнай тэндэнцыяй на расейскім валютным рынку.

– Але тут накладваецца пытанне: што будзе адбывацца ў знешнім гандлі. Калі ён будзе балансаваць, то тэндэнцыя застанецца аналагічная расейскай (можа толькі адрознівацца адсотак паслаблення да даляра). Гэта значыць, нас чакае плыўнае невялікае зніжэнне курсу беларускага рубля. Але гэта калі не будуць рэалізоўвацца рызыкі, звязаныя з павышаным унутраным попытам, ростам рэальных заробкаў і крэдытавання, што стымулюе павелічэнне імпарту, – кажа эканамістка.

Калі рызыкі, звязаныя з павышаным попытам і ростам імпарту, рэалізуюцца, то зніжэнне курсу беларускага рубля будзе больш адчувальным, чакае Настасся Лузгіна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках