27 лiпеня 2024, Субота, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Плошча лясных пажараў у Расеі перавысіла тэрыторыю Харватыі

5
Плошча лясных пажараў у Расеі перавысіла тэрыторыю Харватыі

Больш за ўсё лясоў згарэла ў Якуціі.

У Расеі з 1 студзеня да 24 ліпеня гэтага года выгарала 5,9 млн га лесу, што больш, чым тэрыторыя Харватыі (5,6 млн га). Пра гэта пішуць «Важныя гісторыі» са спасылкай на ўласныя разлікі. Больш за ўсё лесу згарэла ў Якуціі – 2 млн га. Далей ідуць Забайкальскі край, Амурская вобласць і Бурація.

У лясной ахове цяпер назіраецца крытычная нястача супрацоўнікаў, колькасць якіх за 15 гадоў скарацілася ў 10 разоў. Масавае звальненне супрацоўнікаў звязанае з нізкімі заробкамі: ляснік у сярэднім атрымлівае 24 тысячы рублёў за месяц пасля выліку падаткаў, вынікае з звестак Расстата.

«Праз нізкі заробак працаўнікоў галіны мы не можам укамплектаваць штат. Колькасць асобаў, якія ажыццяўляюць федэральны дзяржаўны лясны кантроль (нагляд), паводле штату – 21938 чалавек, фактычная – 18184, колькасць асобаў лясной аховы паводле штату – 24854 чалавекі, фактычная – 20562. Мала таго, у галіне ідуць працэсы аптымізацыі і адток кадраў крытычны», – наракала ў сакавіку сенатарка Таццяна Гігель.

Пры гэтым сёлета расейскі ўрад зменшыў выдаткі на экалогію і захаванне лясоў на 11%. Таксама раней было пастаноўлена скараціць выдаткі на развіццё лесаахоўнай інфраструктуры ў 2023–2026 гадах на 142,1 млн рублёў штогод. Зэканомленыя сродкі будуць накіраваныя на ўтрыманне акупаваных украінскіх тэрыторый і вайсковыя патрэбы, адзначае выданне.

Сёлета праз лясныя пажары рэжым НС быў уведзены ў дзесяці суб'ектах РФ: у Бураціі, Якуціі, Тыве, Амурскай і Іркуцкай абласцях, Краснаярскім, Забайкальскім, Хабараўскам краях і на Чукотцы, а таксама ў горадзе Новарасійск Краснадарскага краю. Да цяперашняга моманту рэжым НС захоўваецца ў пяці суб'ектах: Якуціі, Бураціі, Забайкальскім і Краснаярскім краях, у Новарасійску.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках