27 лiпеня 2024, Субота, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі абрынуўся будынак РАУС, дзе ў 2020 годзе катавалі беларусаў

23
У Гомелі абрынуўся будынак РАУС, дзе ў 2020 годзе катавалі беларусаў

Фотафакт.

У Гомелі на вул. Сялянскай абрынуўся будынак былога РАУС Цэнтральнага раёна, піша «Флагшток».

Пра пацярпелых не паведамляецца. Восенню 2023 года комплекс РАУС быў выстаўлены на аўкцыён амаль за мільён рублёў. Пакупніку прапаноўвалася выкарыстоўваць будынак для размяшчэння аб'ектаў цывільнай абароны

Цэнтральнае РАУС пераехала ў новы будынак на вуліцы Галавацкага ў сакавіку 2022 года.

У 2020 годзе будынак Цэнтральнага РАУС на вуліцы Сялянскай стаў месцам катаванняў грамадзянаў, затрыманых падчас мірных акцыяў пратэсту.

Многія пакідалі будынак РАУС са шматлікімі траўмамі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках