27 лiпеня 2024, Субота, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раздаліся выбухі: Дроны атакавалі НПЗ і аэрадром у Разанскай вобласці

6
Раздаліся выбухі: Дроны атакавалі НПЗ і аэрадром у Разанскай вобласці

На аэрадроме «Дзягілева» могуць знаходзіцца расейскія Ту-22М3.

У Разанскай вобласці РФ ноччу ў суботу, 27 ліпеня, чулі магутныя выбухі. Мясцовыя жыхары паведамлялі пра працу расейскай СПА па беспілотніках у раёне НПЗ і каля ваеннага аэрадрома «Дзягілева», дзе могуць знаходзіцца бамбавікі Ту-22М3, піша Telegram-канал Astra.

У сеціве апублікавалі кадры дыму над Дзягілевам і відэа пралёту БПЛА.

Авіябаза Дзягілева ў Разані з'яўляецца месцам дыслакацыі 43-га Цэнтра баявога выкарыстання і перавучвання лётнага складу, аснашчанага самалётамі Ту-95МС, Ту-22М3, Ту-134УБЛ і запраўшчыкам Іл-78. Побач з авіябазай размешчаны 360 авіяцыйны рамонтны завод.

Маніторынгавыя Telegram-каналы пішуць, што тры барты Ту-22 селі на Дзягілеве пасля апошняга вылету 25 ліпеня.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках