27 лiпеня 2024, Субота, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп зняў павязку з вуха

17
Трамп зняў павязку з вуха
ДОНАЛЬД ТРАМП

І заявіў, што ачуняў пасля замаху.

У пятніцу, 26 ліпеня, экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп з'явіўся на мерапрыемстве ў Вест-Палм-Біч, штат Флорыда, без павязкі на правым вуху і заявіў, што ўжо «добра ачуняў» пасля замаху.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Адзначаецца, што выступ адбыўся ў памяшканні на арэне. Падзею арганізавала арганізацыя Turning Point USA, якая «выхоўвае» маладых кансерватараў. Пасля стральбы кампанія Трампа яшчэ не планавала мітынгаў на адкрытым паветры.

У прамове, якая доўжылася больш за гадзіну, Трамп назваў сваю апанентку Камалу Гарыс «радыкальнай лібералкай», «некампетэнтнай», але ўстрымаўся ад зневажальных мянушак, якія ён выкарыстоўваў у мінулым.

Агенцтва піша, што ў апошнія дні некаторыя рэспубліканцы перасцерагалі ад абразаў на глебе яе расы ці полу, баючыся, што яны могуць мець адваротны эфект.

Акрамя таго, падчас выступу Трамп таксама заклікаў хрысціянскіх выбарнікаў прыйсці на выбары восенню.

«Калі вы прагаласуеце, мы пераможам з вялікім адрывам», – сказаў ён.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках