27 лiпеня 2024, Субота, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенны эксперт: Крым рэальна вызваліць

2
Ваенны эксперт: Крым рэальна вызваліць
АЛЯКСАНДР КАВАЛЕНКА

Акупаваны паўвостраў – слабое звяно.

Крым будзе вернуты ў склад Украіны. Гэта ўжо адбываецца поўным ходам. Расейскі акупацыйны кантынгент у Крыме паступальна, але ўпэўнена, становіцца асуджаным на поўную ізаляцыю. А за ізаляцыяй рушыць услед вызваленне, піша ваенна-палітычны аглядальнік Аляксандр Каваленка ў Telegram.

«Яшчэ да пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, калі мяне пыталіся, ці магчыма дыпламатычным шляхам вярнуць акупаваныя тэрыторыі, я адказваў, што такі шанец – мінімальны, але ёсць. Пры гэтым першай вернецца Луганская, а потым Данецкая вобласць, вяртанне ж Крыма можа заняць дзесяцігоддзі. Але пасля поўнамаштабнага ўварвання на пытанне пра ваеннае вяртанне тэрыторый я адзначаў, што паўвостраў будзе вызвалены раней за Луганшчыну і Данеччыну. І меркавання свайго не змяніў», – адзначыў эксперт.

Паводле ягоных словаў, Крым сапраўды з'яўляецца самым уразлівым звяном сярод усіх часова акупаваных тэрыторый Украіны – асабліва ў параўнанні з Данецкай і Луганскай абласцямі.

«Паўвостраў застаецца вельмі ўразлівым у пытаннях лагістыкі і можа быць ізаляваны нават без папярэдняга вызвалення мацерыковага поўдня. Прычым гэты працэс стварэння ўмоваў ізаляцыі ўжо ідзе поўным ходам», – заявіў ён.

Каваленка акцэнтаваў, што з пачатку шырокай вайны ствараліся ўмовы для вызвалення Крыма: «Увесь гэты час мы з вамі былі і будзем сведкамі фармавання комплексу ўмоваў, якія цяпер знаходзяцца на розных этапах рэалізацыі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках