27 лiпеня 2024, Субота, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку «перакасіла» і «сплюшчыла»

35
Лукашэнку «перакасіла» і «сплюшчыла»

Дзіўныя фотаздымкі з беларускім дыктатарам прыйшлі з Валаама.

Калі няўдалыя здымкі з ім, выкладзеныя прэс-службай Крамля, можна назваць правакацыяй, то недарэчную фатаграфію роднай лукашысцкай прэс-службы інакш як дыверсіяй не назавеш. Відавочна, падначаленыя Наталлі Эйсмант (прэс-сакратарка Лукашэнкі), перастараліся, піша UDF.

У час візіту на Валаам было відаць, што Аляксандр Лукашэнка па-ранейшаму адчувае сябе няважна. Яму цяжка хадзіць. І пры ўсякай магчымасці ён спрабуе альбо прысесці, альбо абаперціся на што-небудзь. Вось з якім перакошаным ад болю тварам беларускага кіраўніка зняла крамлёўская прэс-служба.

Вось яшчэ адзін няўдалы здымак. На ім добра відаць, што беларускі кіраўнік знаходзіцца ў дрэннай фізічнай форме: у яго яўныя праблемы з лішняй вагой.

Выратаваць становішча паспрабавала прэс-служба Лукашэнкі, выклаўшы падобны здымак з крыху іншым ракурсам, але моцна адрэтушаваны.

На гэтым кадры нават Уладзімір Пуцін выглядае гадоў на 15 маладзейшым.

А гэты «шэдэўральны» здымак выкладзены на афіцыйным сайце беларускага кіраўніка. І зноў няўдалы ракурс. На гэты раз фатограф зняў Лукашэнку са злёгку прыплюшчанай галавой.

Варта адзначыць, што гэта не першы кур'ёз падначаленых Наталлі Эйсмант. Год таму падчас наведвання вайсковай часткі хворага Лукашэнку так адрэтушавалі, што ён стаў падобны да васковай фігуры з музея мадам Цюсо. Гэты здымак пасля знік з афіцыйна сайта.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках