27 лiпеня 2024, Субота, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы стварылі новага «франкенштэйна»

5
Расейцы стварылі новага «франкенштэйна»

З рэштак БМП-1 і мінамёта «Васілёк».

Расейцы стварылі чарговага «монстра Франкенштэйна» для выкарыстання на фронце ва Украіне. На гэты раз скрыжавалі лафет 82-мм аўтаматычнага мінамёта 2Б9 «Васілёк» з 73-мм прыладай 2А28 «Гром» ад БМП-1. На гэта звярнуў увагу ваенны аглядальнік Аляксандр Каваленка ў Telegram.

На думку аналітыка, з'яўленне новага «гамункулуса» ў расейскім войску з'яўляецца прамым вынікам вялізных стратаў у бронятэхніцы, панесеных з пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Так, паводле верыфікаваных звестак расейцы страцілі знішчанымі, пашкоджанымі і затрафеенымі УСУ не меней за 850 БМП-1, а паводле ацэначных звестак – больш за 1500 адзінак.

Акрамя таго, на складах у Расеі да гэтага часу ёсць больш за 1 тысячу БМП-1, але, як мяркуюць эксперты, амаль усе яны не падпадаюць пад аднаўленне.

Паводле словаў Каваленкі, у сотняў непрыдатных да рамонту БМП-1 на базах захоўвання і сотняў знішчаных у баях часта застаюцца непашкоджанымі ствалы. Вось іх расейцы і надумалі выкарыстаць для стварэння «даўно забытага класу лёгкай пяхотнай прылады падтрымкі», паколькі гэтыя ствалы ад знішчаных БМП – залішні рэсурс.

«Пра якасць стральбы і дакладнасць можна меркаваць з прыкладзенага відэа, нават не будучы экспертам. Якасць узроўню “ездзіць-страляе”... дакладней “валакуць-страляе”, але як агнявы элемент суправаджэння штурмавой дзейнасці суіцыднікаў РАВ, думаю, хутка будзе выкарыстоўвацца паўсюдна», – адзначае Каваленка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках