27 лiпеня 2024, Субота, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Фінляндыі раскрылі дэталі парушэння мяжы расейскім караблём

1
У Фінляндыі раскрылі дэталі парушэння мяжы расейскім караблём

Карабель прайшоў блізу 1,2 марскіх міляў у тэрытарыяльных водах краіны.

Расейскі карабель падазраюць у парушэнні марскіх межаў Фінляндыі.

Пра гэта паведамляе Yle.

Паводле звестак Памежнай аховы, гаворка ідзе пра расейскі навукова-даследчы карабель «Міхаіл Казанскі». Ён увайшоў у тэрытарыяльныя воды Фінляндыі ў раёне на поўдзень ад Хаміна.

Перасячэнне мяжы было зафіксаванае сістэмамі назірання Памежнай аховы, а таксама патрулём Берагавой аховы. Карабель прайшоў блізу 1,2 марскіх міляў у тэрытарыяльных водах Фінляндыі.

Патрульны катар Берагавой аховы падчас інцыдэнту знаходзіўся побач з расейскім караблём. Таксама было зроблена некалькі спробаў звязацца з караблём «Міхаіл Казанскі» праз радыёсувязь, аднак спробы не ўвянчаліся поспехам.

Памежная ахова расследуе здарэнне як парушэнне тэрытарыяльных межаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках