27 лiпеня 2024, Субота, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці падазраванага ў забойстве Фарыён: Магчыма, ён суўдзельнік

9
Маці падазраванага ў забойстве Фарыён: Магчыма, ён суўдзельнік
ВЯЧАСЛАЎ ЗІНЧАНКА

Хлопец у акулярах на фатаграфіі паліцыі мае шэраг адрозненняў.

Маці 18-гадовага Вячаслава Зінчанкі, якога падазраюць у забойстве мовазнаўцы Ірыны Фарыён, мяркуе, што яе сын мог быць проста суўдзельнікам злачынства. Паводле ейных словаў, у яго не было матываў і досведу стральбы.

Таксама жанчына сцвярджае, што яе сын у Львоў прыехаў у адпачынак і сустрэцца з сябрамі. Пра гэта Алена Зінчанка расказала журналістам «Слідвство.Інфо».

Жанчына заявіла, што бачыла апублікаваныя праваахоўнымі органамі фота і відэа, на якіх паказаны падазраваны ў забойстве Фарыён. Яна перакананая, што выканаўца не звяртаў бы так моцна да сябе ўвагу.

«Гуляць па горадзе Слава любіць, звяртаць увагу можа, ён гэта заўсёды рабіў, але забіваць – не. Ведаючы свайго сына, я ўпэўненая, што ён гэтага не рабіў. Хлопец на відэа паліцыянтаў сядзіць, сочыць ці ходзіць па вуліцах – гэта зафіксавалі камеры. Але нідзе няма моманту стрэлу. Магчыма, сын быў як суўдзельнік або для звернення ўвагі, але не веру, што забіваў», – сказала маці Вячаслава Зінчанкі.

Акрамя таго, жанчына падкрэсліла, што апошнім часам нічога падазронага ў паводзінах сына не заўважала, а матываў для забойства ў яго не было. Алена мяркуе, што хлопец у акулярах на фатаграфіі паліцыянтаў мае больш загарэлую скуру і худы целасклад, у адрозненне ад яе сына.

Таксама яна расказала, што заўсёды ганарылася сынам і ставіла ў прыклад. Маці падазраванага расказала, што ў яго няма шкодных звычак, і ён заўсёды аддае час футболу і кнігам, а паводле характару яе сын добры і ўраўнаважаны.

«Ён быў вельмі-вельмі добры хлопец. Менавіта добры, з усіх бакоў. Я не веру, што ён мог застрэліць чалавека, магчыма, яго нехта выкарыстаў для адвернення ўвагі ў момант злачынства. Ён заўсёды звяртаў увагу, быў капітанам футбольнай каманды доўгі час. Фінансамі сына забяспечваў бацька, дадаткова Слава зарабляў у інтэрнэце на крыптавалюце», – кажа Алена Зінчанка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках