27 лiпеня 2024, Субота, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль наносіць зруйнавальны ўдар па расейскай эканоміцы

7
Крэмль наносіць зруйнавальны ўдар па расейскай эканоміцы

IT-спецыяліст ацаніў наступствы блакавання YouTube.

Цэнзура ў Расеі набірае абароты. І калі адключыць інтэрнэт цалкам пакуль не ўдаецца, то зрабіць непажаданыя рэсурсы менш даступнымі – атрымліваецца. Напрыклад, знізіць хуткасць загрузкі YouTube да 40%, а потым і да 70%.

Аднак абмежаванне доступу расейцаў да сацсетак і відэахостынгу наўрад ці выкліча масавыя пратэсты ў РФ. У той жа час блакаванне YouTube можа нанесці такі ўдар па расейскай эканоміцы, які ні адна ракета не можа нанесці.

Такім меркаваннем у эфіры тэлеканалу FREEДOM падзяліўся IT-спецыяліст, дырэктар некамерцыйнай арганізацыі «Таварыства абароны інтэрнэту» Міхаіл Клімараў.

«Вядома, ніхто ў Расеі праз блакіроўку YouTube на вуліцу выходзіць не будзе. Давайце ўспомнім Савецкі Звяз. Там 70 гадоў была такая ж улада, як у сучаснай Расеі. І людзі ніколі не выходзілі на вуліцы з пратэстамі. Украінцы таксама жылі пры гэтай уладзе, і цудоўна памятаюць, што нікому ў галаву не прыходзіла пратэставаць на вуліцах. Таму што проста прыйдуць паліцыянты, паб'юць дубінкамі ці проста расстраляюць. Такая ж сітуацыя ў Расеі цяпер», – адзначыў IT-спецыяліст.

У той жа час ён уважае, што блакаванне YouTube можа нанесці вельмі моцны ўдар па расейскай эканоміцы.

«Вядома, у расейскай улады ёсць тэхнічная магчымасць адключэння YouTube. І яна ўжо гэта не раз паказвала. YouTube сапраўды такі ж інтэрнэт-рэсурс, як і ўсе астатнія. І адключыць тэхнічна яго можна. Іншая справа, да чаго гэта прывядзе. Пры тэхнічным абмежаванні доступу да YouTube можа адбыцца перагрузка магістральных ліній перадачы звестак. І інтэрнэт проста можа перастаць працаваць», – распавёў госць эфіру.

Экспэрт нагадаў, што, напрыклад, у Пакістане даволі часта адключаюць YouTube, у сэнсе – блакуюць.

«І гэта вельмі часта прыводзіць да калапсу ўвогуле ўсёй тэлекамунікацыйнай сістэмы краіны. Таму праз нейкі час інтэрнэт-рэсурс зноў уключаюць. Што будзе ў Расеі ў выпадку поўнага блакавання YouTube – уявіць даволі складана. Улічваючы маштабы краіны, можна толькі выказаць здагадку, які калапс усёй тэлекамунікацыйнай сістэмы краіны можа быць», – канстатаваў Міхаіл Клімараў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках