27 лiпеня 2024, Субота, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты супраць веласіпедыстаў

5
Лукашысты супраць веласіпедыстаў

У Беларусі хочуць ліквідаваць арганізацыю, якая абараніла інтарэсы менчукоў.

Менскі гарадскі суд 6 жніўня разгледзіць пазоў аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання «Менскае веласіпеднае таварыства». Пра гэта паведамляе «Позірк» са спасылкай на расклад на партале электроннага судаводства.

Працэс ліквідацыі ініцыяваны галоўным упраўленнем юстыцыі Менгарвыканкама. Суддзя па справе – Алена Шэмет, разгляд пачнецца а 14.00.

«Менскае веласіпеднае таварыства» – вядомае абʼяднанне, якое займаецца развіццём і папулярызацыяй веларуху ў якасці турызму і веласіпеда як гарадскога транспарту.

Паводле звестак з Адзінага дзяржрэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, арганізацыя зарэгістраваная 16 сакавіка 2011 года.

22 сакавіка 2023 года праўленне таварыства заявіла сталічным уладам аб намеры працягваць дзейнасць. З пададзенай у гарвыканкам справаздачы вынікала, што на той момант у МВА складаўся 671 чалавек.

Сябры арганізацыі выпрацоўвалі прапановы «па стварэнні норм па ўстаноўцы веласіпедных стаянак», вялі маніторынг «тэхнічных норм, якія распрацоўваюцца», уносілі прапановы «датычна велаінфраструктуры падчас грамадскіх абмеркаванняў».

За два тыдні да падачы гэтага дакументу, 9 сакавіка, намесніка дырэктара арганізацыі Максіма Пучынскага прыгаварылі да 2,5 гадоў хатняй «хіміі» паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Пакуль ён быў у СІЗА, праваабаронцы лічылі яго палітвязнем. Пасля вынясення прысуду мужчыну вызвалілі з-пад варты, праз некалькі дзён ён пакінуў Беларусь.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках