27 лiпеня 2024, Субота, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя не выключае замежнага дачынення да дыверсіі на чыгунцы

1
Францыя не выключае замежнага дачынення да дыверсіі на чыгунцы

Але ёсць і іншыя версіі.

Ва ўрадзе Францыі не выключылі замежнага дачынення да дыверсіі на чыгунцы.

Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Францыі Жэральд Дарманен, паведамляе Reuters.

Дарманен заявіў, што не можа выключыць замежнае дачыненне да атакі, якая прывяла да хаосу на хуткаснай чыгуначнай сетцы краіны, што пацягнула за сабой праблемы ў перамяшчэнні ў дзень адкрыцця Алімпійскіх гульняў.

«Хто нясе адказнасць? Ці адбывалася гэта знутры, ці гэта быў загад з-за мяжы, пра гэта яшчэ рана казаць... Мы выявілі пэўную колькасць элементаў, якія даюць нам падставы меркаваць, што мы дастаткова хутка даведаемся, хто нясе адказнасць», – дадаў ён.

У той жа час дзве ананімныя крыніцы ў органах бяспекі заявілі, што першапачатковыя падазрэнні падаюць на левых баевікоў або экалагічных актывістаў, але доказаў пакуль няма.

Нагадаем, што ў дзень адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыўся маштабны збой на чыгунцы.

Праз дыверсіі ў Францыі нават адмянілі цягнікі з Нідэрландаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках