27 лiпеня 2024, Субота, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мясцовыя жыхары вельмі збянтэжыліся выбухамі»

«Мясцовыя жыхары вельмі збянтэжыліся выбухамі»

У ГУР расказалі падрабязнасці знішчэння трох гелікаптэраў у РФ.

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны знішчыла тры расейскія гелікаптэры ў Самары і пад Масквой. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале ведамства 27 ліпеня.

Так, 24 ліпеня на аэрадроме «Краж» у горадзе Самара ў РФ згарэў вайсковы шматмэтавы гелікаптэр Мі-8. А некалькімі днямі раней, 21 ліпеня 2024 года, у населеным пункце Таміліна пад Масквой агнявое пашкоджанне зазналі яшчэ два гелікаптэры краіны-агрэсара – ударны Мі-28 і шматмэтавы Ка-226.

«Названыя два барты былі размешчаны на тэрыторыі расейскага «Нацыянальнага цэнтра верталётабудавання Міль і Камаў». Гэта вайсковае авіяцыйнае прадпрыемства дзяржавы-агрэсара займаецца распрацоўкай, вытворчасцю і рамонтам гелікаптэраў. У структуры цэнтра дзейнічае два канструктарскія бюро, доследная вытворчасць, эксперыментальна-даследчы комплекс і выпрабавальны цэнтр», – растлумачылі ў Галоўным упраўленні разведкі.

Адзначаецца, што названыя гелікаптэры Расея выкарыстоўвала ў вайне супраць Украіны.

«Мясцовыя жыхары Самары, Таміліна і суседняга Падмаскоўя вельмі збянтэжыліся выбухамі, зрэшты расейскія ўлады спрабуюць схаваць прычыны і наступствы грукату і пажару», – кажуць у ГУР.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках