27 лiпеня 2024, Субота, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР паказала відэа знішчэння расейскіх гелікаптэраў у Самары і пад Масквой

1
ГУР паказала відэа знішчэння расейскіх гелікаптэраў у Самары і пад Масквой

Бліскучая аперацыя.

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны знішчыла тры гелікаптэры на тэрыторыі Расеі. Гэта адбылося 21 і 24 ліпеня.

Адзін гелікаптэр быў знішчаны ў Самары, два – пад Масквой. Відэа аперацыяў у ведамстве апублікавалі толькі сёння, 27 ліпеня.

24 ліпеня 2024 года на аэрадроме «Краж» у горадзе Самара (Расея) згарэў вайсковы шматмэтавы гелікоптэр Мі-8. А некалькімі днямі раней, 21 ліпеня 2024 года, у населеным пункце Таміліна пад Масквой былі знішчаныя яшчэ два гелікаптэры дзяржавы-агрэсара – ударны Мі-28 і шматмэтавы Ка-226.

Названыя два барты былі размешчаныя на тэрыторыі расейскага «Нацыянальнага цэнтру верталётабудавання Міль і Камаў». Гэта вайсковае авіяцыйнае прадпрыемства РФ займаецца распрацоўкай, вытворчасцю і рамонтам гелікаптэраў.

У структуры цэнтра дзейнічаюць два канструктарскія бюро, доследная вытворчасць, эксперыментальна-даследчы комплекс і выпрабавальны цэнтр.

Знішчаныя і пашкоджаныя расейскія гелікаптэры агрэсар выкарыстоўваў у вайне супраць Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках