5 лiпеня 2024, Пятніца, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы зноў дапусціў поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю

32
Кіраўнік МЗС Польшчы зноў дапусціў поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю
РАДАСЛАЎ СІКОРСКІ

Рэжыму Лукашэнкі выстаўленыя два патрабаванні.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў эфіры Radio Zet заявіў, што не выключае ніякіх варыянтаў разгортвання падзей, адзначыўшы, што размова ідзе аб спыненні пропуску грузаў.

«Беларусь пасылае нам сотні мігрантаў з расейскімі візамі, якія патрапілі ў Расею з краін міграцыйнай пагрозы, для якіх раней Расея і Беларусь знялі абмежаванні. Гэта акцыя, якую ўключаюць і выключаюць. Ёсць такія месяцы, калі ў нас нуль мігрантаў, а пасля раптам 300-400 чалавек кожны дзень. Ад Беларусі залежыць, яна хоча мець найлепшыя добрасуседскія дачыненні з Польшчай ці горшыя.

У нас ёсць асноўныя пастулаты: павінен выйсці Анджэй Пачобут і павінна скончыцца акцыя сілавой высылкі мігрантаў», – сказаў ён.

«Не выключаю любыя варыянты», – адказаў ён на ўдакладняючае пытанне аб тым, будзе закрыццё мяжы ці не.

«Аб пераходах для людзей не гаворым, не будзем ускладняць жыццё звычайным палякам і беларусам», – дадаў Сікорскі.

Нагадаем, у канцы чэрвеня Радаслаў Сікорскі ў эфіры тэлевізіі ўжо казаў, што польскі бок разглядае закрыццё ўсіх памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках