6 лiпеня 2024, Субота, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы дом назваў хлуснёй звесткі, што Байдэн абдумвае выхад з гонкі

8
Белы дом назваў хлуснёй звесткі, што Байдэн абдумвае выхад з гонкі

Прадстаўнік Белага дому адрэагаваў на матэрыял The New York Times.

Прадстаўнік Белага дому Эндру Бэйтс назваў «абсалютнай хлуснёй» матэрыял газеты The New York Times (NYT), што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн не ўпэўнены ў неабходнасці прадаўжэння перадвыбарнай гонкі.

Беламу дому не далі даволі часу для адказу, мяркуе Бейтс. «Гэтае сцвярджэнне абсалютна лжывае. Калі б New York Times дала нам больш, чым 7 хвілінаў, для каментароў, мы ім пра гэта сказалі б», – напісаў ён у сацыяльнай сетцы Х.

3 ліпеня NYT апублікавала матэрыял, заснаваны на гутарках з удзельнікамі каманды Байдэна, у якім гаварылася, што прэзідэнт ЗША абдумвае выхад з перадвыбарнай гонкі. «Ён ведае, што, калі ў яго будуць яшчэ два такія мерапрыемствы, мы апынемся ў іншым месцы», – сказаў адзін з суразмоўцаў выдання, маючы на ўвазе няўдалы выступ Байдэна на тэледэбатах. Паводле ягоных словаў, амерыканскі прэзідэнт прызнаў, што не выключае магчымасці сваёй паразы, калі найбліжэйшым часам не пераканае выбарнікаў у тым, што ён гатовы ўзначальваць краіну. У той самы час, адзначала NYT, пакуль што Байдэн мае намер прадоўжыць удзел у барацьбе за перавыбранне.

У ноч з 27 на 28 чэрвеня ў ЗША прайшлі першыя перадвыбарныя тэледэбаты паміж дзейным амерыканскім прэзідэнтам Джо Байдэнам і ягоным апанентам з Рэспубліканскай партыі, экс-прэзідэнтам Дональдам Трампам. Байдэн выступіў няўдала, 57% апытаных CNN рэспандэнтаў заявілі пра адсутнасць упэўненасці ў ягонай здольнасці кіраваць краінай.

Няўдалы выступ Байдэн растлумачыў стомленасцю праз стомнае падарожжа перад дэбатамі. «Не паслухаў сваіх супрацоўнікаў, вярнуўся і ледзь не заснуў на сцэне», – сказаў ён. Раней здымаць сваю кандыдатуру з выбараў амерыканскі прэзідэнт адмовіўся.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках