6 лiпеня 2024, Субота, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністры абароны Польшчы і Літвы сустрэліся на мяжы з Беларуссю

4
Міністры абароны Польшчы і Літвы сустрэліся на мяжы з Беларуссю

Абмяркоўвалі гібрыдныя атакі рэжыму Лукашэнкі.

Міністры абароны Польшчы і Літвы Уладзіслаў Касіняк-Камыш і Лаўрынас Кашчунас сустрэліся 3 ліпеня недалёка ад мяжы з Беларуссю і абмеркавалі «гібрыдную вайну» на межах Беларусі з краінамі ЕЗ.

Візіт кіраўніка польскага міністра абароны ў Літву пачаўся з наведвання міністрамі пункта пропуску літоўскай памежнай службы ў Падварэнісе, размешчаным недалёка ад памежнага пераходу Мядзінінкай – Каменны Лог.

Звяртаючыся да памежнікаў, Уладзіслаў Касіняк-Камыш падкрэсліў, што на польска-беларускай мяжы, а таксама на межах Літвы, Латвіі і Эстоніі ідзе «гібрыдная вайна». Літоўскія памежнікі азнаёмілі польскіх гасцей з устаноўленай на мяжы памежнай загародай і сістэмай назірання, а таксама з падыходам да яго аховы.

«На мяжы ідзе гібрыдная вайна, яна таксама ідзе ў Літве, Латвіі і Эстоніі, на кожнай з нашых межаў. Сёння польская мяжа церпіць ад самых інтэнсіўных атак. (...) Польскага салдата забіў бандыт, які не шукаў прытулку, а хацеў нанесці смяротны ўдар. Польская дзяржава не супакоіцца, пакуль мы не знойдзем вінаватага, і польская дзяржава разам са сваімі хаўруснікамі зробіць усё, каб лепш абараніць усходнюю мяжу Еўразвязу і NATO», – заявіў Уладзіслаў Касіняк-Камыш, словы якога прыводзіць прэс-служба Міністэрства абароны Польшчы.

Касіняк-Камыш і Кашчунас таксама паведамілі, што абмяняюцца досведам у галіне аховы і ўмацавання межаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках