31 лiпеня 2024, Серада, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стыхія пакінула без святла амаль 2 000 населеных пунктаў Беларусі

5
Стыхія пакінула без святла амаль 2 000 населеных пунктаў Беларусі

У Мінэнерга раскрылі падрабязнасці.

Учора праз непагадзь электразабеспячэнне парушалася ў 1 917 населеных пунктах краіны, паведаміла прэс-служба Мінэнэрга.

Было абясточана 6168 трансфарматарных падстанцый, 171 ферма, 24 кацельняў.

Найбольш адключэнняў было ў Менскім, Койданаўскім, Мазырскім, Іўеўскім, Валожынскім, Пінскім, Ашмянскім, Лідскім, Маладзечанскім, Лельчыцкім раёнах. Моцны шквалісты вецер прывёў да падзення дрэў на правады, іх абрыву, пашкодзіў апоры ліній электраперадач.

Энергетыкі працавалі ва ўзмоцненым рэжыме. Было задзейнічана 479 аварыйных брыгад складам 1 205 чалавек і 430 адзінак тэхнікі.

Са звестак на 6.00 30 ліпеня аднаўленчыя працы працягваюцца ў 48 населеных пунктах.

«Энэргазабеспячальныя арганізацыі працягваюць бесперапынны маніторынг сітуацыі - умовы надвор'я застаюцца складанымі. Сёння раніцай у краіне захаваецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы», - распавялі ў Мінэнерга.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках