31 лiпеня 2024, Серада, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі адразу шэсць кампаній, якія пастаўляюць ветэрынарныя прэпараты, аштрафавалі

1
У Беларусі адразу шэсць кампаній, якія пастаўляюць ветэрынарныя прэпараты, аштрафавалі

Яны ўклалі таемнае пагадненне.

Антыманапольнае расследаванне нібыта паказала, што шэсць кампаній, якія прадаюць ветэрынарныя прэпараты сельгаспрадпрыемствам, уклалі паміж сабой таемнае пагадненне. Замест працы ў канкурэнтных умовах яны падзялілі кліентаў, паведамляе прэс-служба МАРГ.

Сутнасць пагаднення ў тым, што кожная кампанія замацавала за сабой пэўныя гаспадаркі. Гэта азначала, што іншыя кампаніі не маглі пасылаць туды сваіх ветэрынараў ці мэнэджараў, рэкламаваць сваю прадукцыю ці ўкладаць дамовы з гэтымі арганізацыямі. Такім чынам, кожная кампанія працавала толькі з замацаванымі за ёю кліентамі.

Кампаніі вялі адмысловую табліцу, дзе было відаць, якая гаспадарка за кім замацаваная, яна абнаўлялася па меры абнаўлення спісу кліентаў, вынікае з судовага дакумента.

Дзве з гэтых кампаній паспрабавалі абскардзіць пастанову антыманапольнага органа ў Вярхоўным судзе, але суд пакінуў пастанову ў дзеянні. МАРГ заяўляе, што, згодна з законам Беларусі, картэлі, гэта значыць антыканкурэнтныя пагадненні паміж кампаніямі, забароненыя, нават калі такія пагадненні ўкладзеныя вусна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках