31 лiпеня 2024, Серада, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі эксплуатуюць дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны

8
У Беларусі эксплуатуюць дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны

Лукашыст Талай выкарыстоўвае дзіцячую працу.

Фонд лукашыста Аляксея Талая вывозіць дзяцей з акупаванага Данбаса ў Беларусь нібыта на «аздараўленне». У сеціве з'явілася відэа, дзе гэтыя дзеці… працуюць на рамонце былой сядзібы Раманавых пад Барысавам.

Менавіта там Талай хоча арганізаваць «рэабілітацыйны» цэнтр свайго фонду.

Барысаўцы ў каментарах абураныя эксплуатацыяй дзяцей і тым, што яны працуюць без элементарных ахоўных сродкаў - без пальчатак і рэспіратараў. Але з маскоўскім святаром.

«Талай паказаў сваё сапраўднае стаўленне да дзяцей. Наўрад ці дзеці з часова акупаваных тэрыторый, у якіх Расея скрала дзяцінства, марылі правесці вакацыі, будуючы сядзібу самаўлюбёнаму лукашысту. І грэбаванне мерамі бяспекі можа адгукнуцца на далікатным дзіцячым здароўі. Талай хоча дапоўніць спіс сваіх злачынстваў артыкулам за выкарыстанне дзіцячай працы», - піша чытач сайта Charter97.org.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках