31 лiпеня 2024, Серада, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Двор з клёнамі пачаў ператварацца ў футбольнае поле»

1
«Двор з клёнамі пачаў ператварацца ў футбольнае поле»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Беларуска падзялілася рэакцыяй на разгул стыхіі.

Лукашысты адрапартавалі, што пасля ўрагану нарыхтавалі 3,2 тыс. кубаметраў драўніны - гэта прыблізна цягнік з 20 вагонаў, піша чытачка сайта Charter97.org:

- А мне такая навіна як нажом па сэрцы. Гэта настолькі менш зялёнымі стануць нашы гарады!

Згадалася мне навальніца ў нашай роднай зялёнай Серабранцы. Наляцеў вецер ды паваліў велізарную колькасць дрэў. І на маіх вачах наш двор з клёнамі пачаў ператварацца ў футбольнае поле! Ведама ж, дрэвы прыбралі, “ватнікі” парадаваліся, маўляў нарэшце тут зробяць добрыя паркоўкі пры доме. Бо ранейшай прычынай адмовы была менавіта натуральная перашкода – дрэвы.

Дык паркоўку сапраўды зрабілі вялізную — на ўвесь двор. Вось толькі шлагбаум ніхто не паставіў, і таму ў наш двор з пяціпавярховікаў пасунуліся аўтамабілісты з вышэйшых гмахаў. А жыхары нашага двара так і не здабылі сабе гарантаваных месцаў. Затое цяпер любуюцца не колерамі лісця, а дахамі легкавікоў, дый дыхаюць не пахам прэлага лісця, а аўтамабільнымі газамі.

Так і жыхары Мазыра: раней у спёку хадзілі пад шатамі дрэў, а цяпер будуць млець на сонцы. Бо прыбраць дрэва з бензапілой — 10 хвілін, а вось пасадзіць новае і прычакаць пакуль вырасце – дзесяцігоддзе. А ці пасадзяць новыя дрэвы? Пажывём — пабачым.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках