31 лiпеня 2024, Серада, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у Беларусі падаражэлі народныя аўтамабілі

2
Як у Беларусі падаражэлі народныя аўтамабілі

Гады ідуць, а кошты растуць.

Журналісты nashaniva.com паглядзелі, як за апошнія гады змяніліся кошты папулярных у беларусаў аўтамабіляў.

VW Passat – бадай, самая папулярная мадэль у беларусаў. Самымі народнымі з народных лічацца аўтамабілі чацвёртага пакалення. Беларусы шануюць Passat B4 за прастату, надзейнасць, эканамічнасць. Універсалы ідуць асабняком, бо, акрамя прасторнага багажніка, жыхары памежжа шануюць бак на 100 літраў.

Гэтым летам сярэдні кошт на 30-гадовыя VW Passat B4 складае 2 557 даляраў. У сакавіку 2022 года за Passat 1994 года выпуску ў сярэднім прасілі 1 920 даляраў - атрымліваецца плюс $637 (33%) да цаны за два гады.

Са звестак av.by, аналагічныя сярэднія кошты на Passat 1994 года выпуску назіраліся ў 2016 годзе.

Акрамя VW Passat B4 падраслі кошты і на народную Audi A6 у кузаве С4.

Цяпер за аўтамабілі 1996 года выпуску ў сярэднім просяць $4489. У сакавіку 2022 было $3793. Без малога плюс 700 даляраў, або 18% ад пазамінулай цаны.

Амаль на тысячу даляраў падаражэла BMW 5-серыі 2001 года выпуску. Калі ў пачатку вясны 2022 года такія аўто ў сярэднім каштавалі 5 332 даляры, то ўжо летам 2024 года за іх просяць па 6 295 долараў. Гэта зноў плюс 18% ад даваеннага кошту.

Крыху менш у працэнтным вымярэнні (16%) выраслі цэны на рэстайлінгавыя мінівэны Peugeot 806 1999 года выпуску. Цяпер за 25-гадовы сямейны аўтамабіль у сярэднім просяць 4 075 даляраў. Увесну 2022 года такія аўто прадавалі ў сярэднім на 560 даляраў танней - за $ 3 515.

Дадалі ў кошце і кампактвэны Opel Zafira першага пакалення. Аўтамабілі 2001 года выпуску зараз у сярэднім ацэньваюць на 4 710 даляраў. Да вайны сярэдні кошт складаў $4 103. Рост - амаль 600 даляраў, або 15%.

Так дорага Opel Zafira а 2001 выпуску апошні раз каштаваў у канцы 2017 гады.

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну кошты пачалі расці не толькі на старыя недарагія аўто.

Так, напрыклад, Renault Sandero Stepway 2018 года выпуску цяпер у сярэднім прадаўцы ацэньваюць на 11142 даляраў. У сакавіку 2022-га такія ж аўто прадавалі ў сярэднім за 9948 даляраў, што на 1 200 далараў (ці на 12%) танней, чым зараз.

Іншы некалі папулярны ў Беларусі бюджэтнік расейскай зборкі, Hyundai Accent V, таксама крыху дадаў у кошце.

Калі вясной 2022 года за 4-гадовыя аўто ў сярэднім прасілі 12 382 даляры, то летам 2024 года ва ўжо 6-гадовым узросце гэтыя аўто ацэньваюць на 12 929 даляраў. Гэта плюс 4,4 адсотка да даваеннай цаны.

Прычым пікавыя кошты на Hyundai Accent V прыходзілася на зіму 2022-2023 гады, тады за іх прасілі амаль 15 тысяч даляраў.

Некаторыя іншыя бюджэтнікі расейскай вытворчасці, якія беларусы даволі масава куплялі новымі, на гэты момант каштуюць прыблізна столькі ж, колькі і да вайны.

Так, напрыклад, Polo Sedan 2019 года вясной 2022 года прадавалі за 11 365 даляраў, а зараз за 11 389. Тое ж самае і з "Лада Веста" — 9 779 даляраў зараз супраць 9 624 у сакавіку 2022 года.

Характэрна, што зімой 2022-2023 гадоў усе яны каштавалі даражэй. На піку за Vesta прасілі амаль 12 тысяч даляраў, а за Polo - амаль 13 тысяч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках