31 лiпеня 2024, Серада, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы спынілі штурмавыя дзеянні на Пакроўскім кірунку

Расейцы спынілі штурмавыя дзеянні на Пакроўскім кірунку

Афіцэр УСУ назваў прычыну.

Расейскія акупанты шукаюць слабыя месцы ўкраінскіх абаронцаў для канцэнтрацыі сіл. Пра гэта расказаў афіцэр 59-й асобнай мотапяхотнай брыгады імя Якава Гандзюка Сяргей Цэхоцкі.

Паводле ягоных слоў, Пакроўскі і Курахаўскі кірункі самыя гарачыя.

«Але не варта змяншаць увагу да іншых кірункаў. Таму што вораг падступны і заўсёды шукае слабыя месцы для канцэнтрацыі сваіх сіл. У мінулую суботу і нядзелю, пасля працяглых пяхотных штурмаў, на Пакроўскім кірунку былі магутныя атакі з выкарыстаннем тэхнікі. За гэтыя два дні было знішчана і пашкоджана амаль 39 адзінак тэхнікі і ліквідавана 206 акупантаў. Бачым вынік, у ворага вялікіх прасоўванняў няма», - растлумачыў Цэхоцкі ў эфіры тэлеканала «Эспрэса».

Ён таксама паведаміў, што за апошнія дні на Пакроўскім кірунку штурмавых дзеянняў з боку супраціўніка не адбывалася.

«Дзякуючы нашым майстрам палётаў беспілотных сістэм удалося знішчыць танкі Т-72, БМП-2. Нягледзячы на тое, што вораг сёння не праводзіў штурмавых наступальных дзеянняў, мы працягваем паспяхова дзейнічаць. За гэтыя дні Сілы абароны знішчылі шмат расейскіх пунктаў кіравання і тэхніку ў тыле ворага. Майстэрства нашых байцоў і маральны дух заўсёды на высокім узроўні, асабліва калі ёсць неабходныя сродкі для барацьбы з ворагам», - дадаў Цэхоцкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках