31 лiпеня 2024, Серада, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карбалевіч: Менавіта гэта і адбылося на Валааме

2
Карбалевіч: Менавіта гэта і адбылося на Валааме
ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ

У Пуціна з'явіліся прэтэнзіі да Лукашэнкі.

Перамовы Лукашэнкі і Пуціна апошнім часам, асабліва пасля пачатку вайны Расеі супраць Украіны, заўсёды вядуцца доўга, адзначае ў каментары для "Нямецкай хвалі" палітычны аглядальнік Валерый Карбалевіч, называючы прычынай той факт, што Беларусь - адзіны верны супольнік Расеі ў гэтай вайне.

“За доўгія гады ўзаемадзеяння Пуціна і Лукашэнкі ўжо выпрацавалася пэўная заканамернасць: калі пасля перамоў няма ніякіх каментароў, і журналістаў не дапускаюць нават да пратакольных здымкаў у пачатку ці ў канцы сустрэчы, то, хутчэй за ўсё, гэта сведчыць пра дастаткова сур'ёзныя супярэчнасці ў беларуска-расейскіх дачыненнях. І менавіта гэта, на мой погляд, адбылося на Валааме», - мяркуе Карбалевіч.

Прычынай для супярэчнасцяў маглі стаць пытанні энэргетыкі, агучаныя самім Лукашэнкам. У гэтых стасунках, на думку Карбалевіча больш сур'ёзны пункт аб кошце нафты - праблема, якая цягнецца з моманту так званага "падатковага манеўру" ў Расеі, праз які Беларусь страчвае сваю "маржу" на перапродажы нафтапрадуктаў. “Тады Менск быў вымушаны пайсці на саступкі і атрымаў кампенсацыю ад Масквы. І, хутчэй за ўсё, пытанне аб гэтай кампенсацыі і цане нафты стала прадметам супярэчнасцяў і зараз. Але гэта гіпотэза, бо падрабязнасцяў стораны не далі”.

Акрамя таго, Валер Карбалевіч думае, што ў Масквы маглі быць прэтэнзіі наконт нядаўніх дзеянняў і заяў Лукашэнкі.

“Гэта пытанні, звязаныя з пазіцыянаваннем Беларусі ў вайне і ў дачыненнях з Захадам. Лукашэнка даў каманду адвесці беларускія войскі ад мяжы з Украінай, што расейскія блогеры назвалі "здрадай". Беларусь увяла бязвізавы рэжым для краін Еўропы, што, улічваючы адкрытую мяжу і сітуацыю вайны, не вельмі добра для Расеі”.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках