31 лiпеня 2024, Серада, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузін на беларускай мяжы пазбавіўся €235 тысяч

4
Грузін на беларускай мяжы пазбавіўся €235 тысяч

Сродкі канфіскаваны мытнікамі да пастановы суда.

Грамадзянін Грузіі пазбавіўся 235 тысяч еўраў на мяжы Беларусі і Літвы. Сродкі канфіскаваныя мытнікамі да пастановы суда. Распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт. 228 КК, паведамляе ДМК.

Мужчына ехаў на аўтамабілі Volkswage праз пункт пропуску "Беняконі". Ён задэклараваў 235 тысяч еўраў. Пры правозе сумы звыш 100 тысяч даляраў у эквіваленце на мяжы трэба падаць дакументы аб паходжанні сродкаў.

"Гарадзенскія мытнікі засумняваліся ў сапраўднасці заяўленых звестак і правялі праверку, у выніку якой высветлілася, што грошы паступілі грамадзяніну ад няісных фірм", — гаворыцца ў паведамленні ДМК.

У выніку грошы былі канфіскаваныя, распачатая крымінальная справа.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках