31 лiпеня 2024, Серада, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінус 20 бронемашын: байцы УСУ адбілі масаваны штурм войска РФ

13
Мінус 20 бронемашын: байцы УСУ адбілі масаваны штурм войска РФ

Разгром тэхнікі акупантаў паказалі на відэа.

Байцы 79-й АДШБр адбілі масаваны механізаваны штурм, у якім акупанты задзейнічалі блізу 60 бронемашын і пяхотнікаў на багі і матацыклах.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, відэазапіс фрагментаў бою з захопнікамі байцы апублікавалі ў сацсетках.

«Войска забойцаў і гвалтаўнікоў другі раз кінула на штурм пазіцый 79 АДШБр 57 адзінак бранятэхнікі і зноў панесла цяжкія страты. Акрамя гэтага, у штурме бралі ўдзел 10 матацыклаў і багі. Нягледзячы на вялікую колькасць варожай тэхнікі, усе спробы ворага чарговым разам былі памножаныя на нуль: падчас бою нашы ваяры знішчылі 12 баявых браняваных машын, 8 расейскіх танкаў, 9 мотабайкаў і багі. Знішчана 36 акупантаў, яшчэ 32 - параненыя», - адзначаецца ў каментары да відэа.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках