31 лiпеня 2024, Серада, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«З Лукашэнкам абыходзяцца як з чалавекам, у якога няма выбару»

8
«З Лукашэнкам абыходзяцца як з чалавекам, у якога няма выбару»

Палітолаг мяркуе, што беларускі дыктатар ператварыўся ў “найлепшую сяброўку Пуціна".

25-27 ліпеня Лукашэнка зноў наведаў Расею з "працоўным візітам". Гэтым разам Пуцін прывёз яго на выспу Валаам, дзе вадзіў па манастыры і вёў таемныя перамовы з беларускім дыктатарам.

Афіцыйная прапаганда маўчыць аб выніках перамоў. BGmedia надумала папоўніць гэты прабел разам з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.

- Каментатары звярнулі ўвагу, што Пуцін стварыў для Лукашэнкі на Валааме дыскамфортныя ўмовы, што бачна нават з фотасправаздач з выспы. Атрымліваецца, зараз Лукашэнка знаходзіцца ў нейкай няміласці?

- Не, я не думаю, што Лукашэнка знаходзіцца ў няміласці. Гэта іншае. З Лукашэнкам абыходзяцца як з чалавекам, у якога няма выбару. Яго выкарыстоўваюць як найлепшую сяброўку: ты да яе ўжо звык, а яна верная, і калі ўжо табе зусім няма з кім мець размаўляць, то паклічаш менавіта Лукашэнку.

У Крамлі з Лукашэнкам не цырымоняцца - гэта прынцыпова важнае пытанне. З іншымі палітычнымі кіраўнікамі, якія прыязджаюць у Маскву, наладжваюцца зусім іншыя стасункі: з імі трэба паводзіць сябе асцярожна, старацца не пакрыўдзіць. А тут прыехаў сябрук - чаго з ім цырымоніцца? Лукашэнку запрашаюць такім чынам, што той не можа адмовіцца: прыязджай на Валаам. Магчыма, Пуціну цікава паглядзець, як Лукашэнка паводзіць сябе ў няўтульнай атмасферы: яму б па палях цягацца, а не знаёміцца з Валаамам.

А што да фатаграфій, то перад расейскай прапагандай стаіць адна задача - паказаць Пуціна, а Лукашэнка - толькі частка фону. Гэта вядомы камуністычны прынцып. У ГДР быў адзін з функцыянераў Сацыялістычнай адзінай партыі Нямеччыны Герман Аксэн, які адрозніваўся не вельмі прэзентабельнай знешнасцю. Калі ў галоўнай партыйнай газеце "Neues Deutschland" публікаваліся фатаграфіі Хонекера, яго часта ставілі з Аксэнам. З аднаго боку, падкрэслівалася значэнне Аксэна, які быў сапраўды вельмі ўплывовым функцыянерам. Але, з іншага боку, як любілі казаць у ГДР, на фоне Аксэна, якога нямецкі бард Вольф Бірман назваў чалавекам з тварам расціснутай медузы: калі кагосьці паставіш побач з такім чалавекам, то сам будзеш выглядаць цудоўна. Не скажу, што Лукашэнку выкарыстоўваюць у ролі Аксэна, але пра тое, каб паказаць Лукашэнку ў добрым выглядзе, расейская прапаганда не думае.

А Пуцін выглядае куды лепей на ягоным фоне. Вядома, для беларускага боку крыўднае такое стаўленне, але, калі пан хацеў так сябе паводзіць - што тут зробіш?

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках