31 лiпеня 2024, Серада, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асяроддзе Кім Чэн Ына шукае для яго лекі па ўсім свеце

23
Асяроддзе Кім Чэн Ына шукае для яго лекі па ўсім свеце
КІМ ЧЭН ЫН

У паўночнакарэйскага дыктатара пагоршылася здароўе.

Паўночнакарэйскія чыноўнікі шукаюць за мяжой лекі, якія дапамаглі б дыктатару Кім Чэн Ыну развязаць праблемы са здароўем, паведамляе Associated Press са спасылкай на выведку Паўднёвай Карэі.

У матэрыяле гаворыцца, што Кім, які пры росце амаль 170 сантыметраў раней важыў 140 кілаграмаў, моцна схуднеў у 2021 годзе, магчыма, праз змену дыеты. Але нядаўнія кадры, апублікаваныя ў дзяржаўных СМІ, сведчаць, што ён зноўку набраў вагу.

Прадстаўнікі Нацыянальнай выведвальнай службы Паўднёвай Карэі расказалі на сустрэчы з чальцамі парламента, што 40-гадовы Кім зноў важыць блізу 140 кілаграмаў і ўваходзіць у групу высокай рызыкі пэўных захворванняў.

Дэпутат Лі Сон Кін адзначыў, што ў Кіма з 30 гадоў ёсць прыкметы высокага ціску і дыябету, таму магчыма, што з часам ён будзе пакутаваць ад сардэчных захворванняў, калі не клапоціцца пра здароўе.

Дэпутат Пак Сан Ван адзначыў, што, на думку выведкі, атлусценне Кіма звязана са злоўжываннем алкаголем, курэннем і стрэсам.

Паводле звестак выведкі, паўночнакарэйскія чыноўнікі спрабуюць знайсці за мяжой лекі для свайго лідара.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках