31 лiпеня 2024, Серада, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі спалохаліся даваць Пугачовай статус «замежнага агента»

15
У Расеі спалохаліся даваць Пугачовай статус «замежнага агента»

Мінюст не знайшоў падстаў.

Расейскую спявачку Алу Пугачову, якая ў пачатку поўнамаштабнай вайны выехала з мужам Максімам Галкіным і дзецьмі з РФ у Ізраіль, не прызналі «замежным агентам».

У сакавіку 2024 года кіраўнік Федэральнага праекта ў бяспецы і барацьбе з карупцыяй Віталь Барадзін напісаў, што Пугачову варта пакараць за падтрымку ўкраінцаў і даць статус "замежнага агента" ў Расеі. Аднак днямі Міністэрства юстыцыі РФ не знайшло для гэтага падстаў.

“Цяпер у распараджэнні Мінюста Расеі адсутнічаюць звесткі, якія дазваляюць зрабіць выснову аб наяўнасці абставін, з якімі дзейнае заканадаўства звязвае ўзнікненне названых абавязкаў прызнання замежным агентам», - заявіў намеснік міністра юстыцыі Алег Свірыдзенка.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках