31 лiпеня 2024, Серада, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Людзей няма, наступаць няма каму фізічна»

2
«Людзей няма, наступаць няма каму фізічна»

Z-ваенкар шакаваў расейцаў навінамі з фронту.

Расейскія вайсковыя прапагандысты актыўна скардзяцца на пагаршэнне сітуацыі на фронце для войска РФ: спроба наступаць усякім коштам абярнулася велізарнымі стратамі ў жывой сіле, у расейцаў даслоўна сканчаюцца людзі.

Аб гэтым піша расейскі Z-ваенкар Юры Кацянок, раскрываючы маштабы трагедыі ў расейскім войску, паведамляе dialog.ua.

З яго слоў, прасоўванне акупантаў знізілася да ўзроўню «жабіных скачкоў», бо асабовы склад расейскіх падраздзяленняў хутка абнуляецца.

Хуткасць гібелі расейскіх салдат настолькі высокая, што камандзіры нават не запамінаюць састаў сваіх рот. Кацянок прызнаецца, што «наступаць няма каму фізічна».

«Вычарпалася жывая сіла», - прызнаецца ён. Больш за тое, групы эвакуацыі параненых у расейцаў адсутнічаюць цалкам, бо салдаты з лёгкімі раненнямі нібыта могуць вярнуцца з фронту самастойна, а расейскія, якія атрымалі цяжкія раненні, не патрэбныя — іх пакідаюць гінуць на перадавой.

Целы загінулых таксама пакідаюць на лініі фронту: іх не забіраюць, каб не пагаршаць статыстыку і без таго вялізных страт. Сітуацыя на Харкаўскім кірунку для расейцаў таксама бязрадасная.

«На жаль, не выдумкі, а рэальнасць», — прызнаецца прапагандыст.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках