31 лiпеня 2024, Серада, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводка ў РФ: жонка губернатара заклікала жыхароў затопленых раёнаў радавацца дажджу

11
Паводка ў РФ: жонка губернатара заклікала жыхароў затопленых раёнаў радавацца дажджу

З такой парадай яна выступіла падчас святочнага канцэрта.

На фоне сапраўднага стыхійнага бедства ў Чэлябінскай вобласці РФ, дзе праз магутныя ліўні размыла чарговую дамбу, у выніку чаго пад вадой апынуўся цэлы шэраг населеных пунктаў, жонка губернатара Аляксея Тэкслера заклікала мясцовых жыхароў радавацца дажджу.

Больш за тое, з такой парадай яна выступіла падчас святочнага канцэрта, які мясцовыя ўлады надумалі правесці, нягледзячы на чалавечыя ахвяры сярод насельніцтва рэгіёна.

«Якога сапраўднага ўральца можа напалохаць такі вось дождж, такая непагадзь. Мы, наадварот, цешымся гэтым дажджом, бо нашы палі наліваюцца пшаніцай, у нас растуць выдатныя яблыкі і ў нас будзе выдатны ўраджай», - патлумачыла пацярпелым расейцам Ірына Тэкслер.

У сваю чаргу няўдзячныя жыхары затопленых раёнаў прыслухоўвацца да яе рэкамендацый не спяшаюцца, а толькі скардзяцца праз страту маёмасці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках