31 лiпеня 2024, Серада, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія патрабуе ад Вугоршчыны тлумачэнняў праз змены для беларусаў

39
Еўракамісія патрабуе ад Вугоршчыны тлумачэнняў праз змены для беларусаў

У Брусэлі бачаць пагрозы ў пастанове Будапешта.

Еўракамісія чакае ад Вугоршчыны тлумачэнняў наконт распаўсюджвання праграмы «нацыянальная карта» на грамадзян Беларусі і Расеі. Пра гэта на брыфінгу заявіла прадстаўніца ЕК Аніта Хіпер.

«Камісія будзе ў кантакце з вугорскімі ўладамі ў гэтым пытанні, каб растлумачыць маштаб гэтай схемы, ці трапляе яна пад дзеянне правіў ЕЗ», - сказала яна.

Хіпер падкрэсліла, што ЕЗ разглядае Расею ў якасці пагрозы бяспецы, таму ЕЗ і яго чальцы павінны ўжываць усе захады, каб гарантаваць бяспеку Еўразвязу і Шэнгенскай прасторы.

Яна таксама адзначыла, што Вугоршчына, у адпаведнасці са сваімі абавязацельствамі, павінна правяраць наяўнасць асоб з трэціх краін дакументаў, якія дазваляюць уезд у Еўразвяз, а таксама наяўнасць або адсутнасць забароны на ўезд у шэнгенскай інфармацыйнай сістэме.

Нагадаем, учора стала вядома, што ў праграму «нацыянальная карта» дабаўленыя грамадзяне Беларусі і Расеі. Яна мяркуе спрошчаныя ўмовы ўезду і знаходжання ў Вугоршчыне.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках