31 лiпеня 2024, Серада, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі цела памерлай жанчыны праляжала ў кватэры восем месяцаў

27
У Гомелі цела памерлай жанчыны праляжала ў кватэры восем месяцаў

Труп ператварыўся ў мумію.

У Гомелі ў кватэры шматпавярховіка быў знойдзены муміфікаваны труп самотнай састарэлай жанчыны. Падрабязнасці ў Гомельскай абласной пракуратуры паведамілі БелТА.

Так у кватэры было знойдзенае цела жанчыны 1939 года нараджэння без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. Папярэдне эксперты ўстанавілі, што гамяльчанка памерла прыкладна за 8 месяцаў да таго, як знайшлі яе муміфікаваны труп.

У пракуратуры звярнулі ўвагу на тое, што 85-гадовая жанчына належала да катэгорыі грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і не мела дзяцей. Аднак пры гэтым яе адрас не быў уключаны ў спісы назіральнай камісіі. У ведамстве адзначылі, што такія факты не адзінкавыя на Гомельшчыне.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках