31 лiпеня 2024, Серада, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль заклікаў выключыць Турцыю са складу NATO

Ізраіль заклікаў выключыць Турцыю са складу NATO

Праз пагрозу Эрдагана.

Міністр замежных спраў Ізраіля Ісраэль Кац заклікаў NATO выключыць са свайго складу Турцыю праз пагрозы прэзідэнта Раджэпа Таіпа Эрдагана ўвесці войскі ў Ізраіль.

Пра гэта паведамляе Politico.

Міністр даручыў дыпламатам тэрмінова звязацца з усімі чальцамі NATO, заклікаўшы асудзіць Турцыю і патрабуючы яе выключэння з Альянсу.

Politico нагадала, што Турцыя ўступіла ў NATO ў 1952 годзе і мае другое па колькасці войска ў Альянсе.

Адзначаецца, што NATO не мае спецыяльнага механізму для прыпынення сяброўства ці выключэння з Альянсу.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках