31 лiпеня 2024, Серада, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кітай трымае на ланцугу Пуціна»

5
«Кітай трымае на ланцугу Пуціна»

Паліттэхнолаг аб тым, як працуе «клуб дыктатараў».

Дыктатары Кітая, Расеі, Беларусі і Паўночнай Карэі зламалі ў сваіх краінах сістэму выбараў. Гэта спрабаваў зрабіць і дыктатар Венесуэлы Нікалас Мадура, якога ў ліпені 2024 года трэці раз абвясцілі пераможцам прэзідэнцкіх выбараў. Дыктатары гэтых краін разумеюць, каб іхныя рэжымы існавалі як мага даўжэй, ім трэба трымацца разам.

Такое меркаванне ў размове з «24 Каналом» выказаў паліттэхнолаг Барыс Тызенгаўзен, адзначыўшы, што «клуб дыктатараў» усведамляе, што ў адзіночку дыктатарскія рэжымы не выжывуць.

Кітай трымае на прывязі «ядзерных сабак»

Тызенгаўзен адзначыў, што Кітай разумее, калі ў яго не будзе ручных «ядзерных сабак», якімі ён перыядычна палохае Захад, тады будуць жорсткія гандлёвыя войны і Пекін адкоціцца далёка назад. Гэта істотна паўплывае на эканоміку краіны.

- Хоць Кітаем было прыкладзена шмат намаганняў, каб стаць змагаром за лідарства ў свеце. Кітай трымае на ланцугу Пуціна, той палохае Захад ядзернай зброяй, а ў Пуціна ёсць свой «сабака» - Лукашэнка, які таксама перыядычна запалохвае сваёй маленькай «ядзеркай», якую Пуцін яму падаў. Вось так працуе «клуб дыктатараў», - агучыў Тызенгаўзен.

Паліттэхнолаг заўважыў, што калектыўны Захад заграз ва ўнутраных сварках і рознагалоссях, зараз там ёсць прыхільнікі як глабалізацыі, так і дэглабалізацыі. Ён адзначыў, што ў Еўрапейскім Звязе зараз няма адзінства, у гэтым і праблема.

«А на дыктатарскай галёры ўсе сінхронна вяслуюць вёсламі, у гэтым і ўся розніца. Яны (дыктатары) гуляюць без правіл, а Захад разважае аб тым, што кошт бензіну вырасце, што трэба ўрэгуляваць сусветныя рынкі. У той жа час другому боку пляваць на ўсё гэта: на кошт паліва; на тое, што палова іх насельніцтва памрэ», – падсумаваў Тызенгаўзен.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках