31 лiпеня 2024, Серада, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў падманваюць з дапамогай «кітайскіх аўто»

19
Беларусаў падманваюць з дапамогай «кітайскіх аўто»

З'явілася новая ашуканская схема.

Некалькі беларусаў страцілі буйныя сумы грошай, спрабуючы набыць легкавыя аўтамабілі з Кітая, паведамілі ў Следчым камітэце.

37-гадовы жыхар Гародні наважыў набыць аўтамабіль. У Instagram мужчына знайшоў старонку, на якой рэкламаваўся продаж транспартных сродкаў з Кітая.

«Прыгожыя фатаграфіі сучасных аўтамабіляў, выключна станоўчыя водгукі кліентаў, прафесійныя кансультанты - стварылі шыкоўную карцінку, на якую і павёўся мясцовы жыхар. Мужчына пагутарыў з мэнэджарам, і калі ўсе яго ўмовы былі ўлічаныя і аўтамабіль абраны - яму даслалі ўзор дамовы», - паведамілі ў СК.

Вывучыўшы дакумент, жыхар Гародні падпісаў яго, а пасля адкрыў рахунак у банку і зрабіў перавод сродкаў на ўказаны ашуканцамі рахунак. Затым адправіў пацвярджальныя дакументы ілжэпрадаўцу. Яшчэ 10 дзён кіберзлачынцы ашуквалі пакупніка, прыдумляючы даты пастаўкі доўгачаканага аўта, а пасля перасталі выходзіць на сувязь.

Тады мужчына зразумеў, што стаў ахвярай ашуканцаў, якім перавёў больш за 72 тысячы рублёў. Ён звярнуўся ў міліцыю.

Падчас расследавання крымінальнай справы ўстаноўлена, што на прывабную прапанову фэйкавай інтэрнэт-крамы aconsegueixn.trade.auto адгукнуліся яшчэ два жыхары Гародні, кожны з якіх таксама перавёў звыш 70 тысяч рублёў.

На допытах пацярпелыя ўказвалі, што якіх-небудзь сумненняў у рэальнасці ўгоды не ўзнікала, а пасля таго, як ім дасылалі ўзор дамовы, у якой былі прапісаныя абавязкі кожнага з бакоў, умовы транспартавання аўтамабіля, яны былі перакананыя, што найбліжэйшым часам стануць уладальнікамі сучасных іншамарак. Пры гэтым таксама іх падкупляў факт раздзельнай аплаты, калі першапачаткова ўносіліся сродкі толькі за аўтамабіль, а пасля прыбыцця аўтамабіля ў Беларусь — усе астатнія выдаткі.

Паводле гэтых фактаў распачатыя крымінальныя справы на падставе ч.4 арт.209 КК (Махлярства, учыненае ў асабліва значнай суме).

Асобы зламыснікаў высвятляюцца.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках