31 лiпеня 2024, Серада, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі пры загадкавых абставінах загінуў яшчэ адзін топ-мэнэджар

11
У Расеі пры загадкавых абставінах загінуў яшчэ адзін топ-мэнэджар
ГЕОРГІЙ ЧЫБІСАЎ
@GCHIBISOV

Яго цела знайшлі ў рацэ.

У Расеі топ-мэнэджар Маскоўскай біржы Георгій Чыбісаў загінуў падчас прагулкі на яхце. Пра гэта паведамляе расейскі Telegram-канал Baza ў аўторак, 30 ліпеня.

Як адзначае Telegram-канал, 44-гадовы мужчына быў дырэктарам па медыях і рэкламе біржы. Ён знік увечары 27 ліпеня. Яго родныя паведамілі, што Чыбісаў паехаў гуляць на катэры, паспеў напісаць сваёй жонцы і знік.

Са слоў людзей, якія былі з Чыбісавым на яхце, той выйшаў на палубу, пасля чаго апынуўся ў вадзе. Яго нібыта спачатку спрабавалі адшукаць самастойна, пасля чаго выклікалі ратавальнікаў.

Baza са спасылкай на крыніцы піша, што цела расейскага топ-мэнэджара знайшлі ў рацэ 28 ліпеня. Паліцыя распачала крымінальную справу паводле артыкула аб парушэнні правіл бяспекі руху воднага транспарту.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках