31 лiпеня 2024, Серада, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія палітвязні «знікаюць» з калоній

Расейскія палітвязні «знікаюць» з калоній

Інфармацыі аб іх месцазнаходжанні няма дагэтуль.

З расейскіх калоній зніклі яшчэ як мінімум двое палітвязняў - Ілля Яшын і Кевін Лік. Пра гэта паведамляюць адвакат Яшына Таццяна Саломіна і маці Ліка Вікторыя. Цяпер невядома, куды маглі вывезці зняволеных, піша The Moscow Times.

Ілля Яшын у канцы 2022 года быў прыгавораны да 8,5 года калоніі паводле абвінавачання ў распаўсюджванні «фэйкаў» аб войску РФ. Кевіна Ліка прыгаварылі да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму ў снежні 2023 года. Згодна з пастановай суда, ён фатаграфаваў «месцы дыслакацыі» вайсковай часці ў Майкопе, пасля чаго адпраўляў фатаграфіі па электроннай пошце «прадстаўніку замежнай дзяржавы». На момант выстаўлення Кевіну абвінавачванняў у злачынстве яму было 16 гадоў.

29 ліпеня стала вядома, што з СІЗА і калоній у невядомым накірунку вывезлі чацвярых расейскіх палітвязняў.

Так, за дзень зніклі сузаснавальнік «Мемарыяла», праваабаронца Алег Арлоў, мастачка Аляксандра Скачыленка, а таксама былыя кіраўнікі штабоў Аляксея Навальнага ва Уфе і Томску Лілія Чанышова і Ксенія Фадзеева. Інфармацыі аб іх месцазнаходжанні няма дагэтуль.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках