31 лiпеня 2024, Серада, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з малатка прадаюць запраўкі

6
У Беларусі з малатка прадаюць запраўкі

Раней яны належалі кампаніі апальнага бізнэсоўца Чыжа.

На электронны аўкцыён паўторна выставілі дзве аўтазапраўкі, якія раней належалі кампаніі "Трайпл", размешчаныя на трасе М-1 у Івацэвіцкім раёне. Гэтая маёмасць перайшла “Банку ВТБ”, паведамляе «Зеркало».

Абедзве запраўкі знаходзяцца побач, на 177 км дарогі М1. У лот уключаны будынкі, збудаванні і абсталяванне.

Таргі прызначаны на 22 жніўня, гэта паўторны аўкцыён, цана на маёмасць зніжана на 10 адсоткаў. Першыя таргі не адбыліся, бо не было ўдзельнікаў.

Цяпер стартавы кошт аб'екта – 5 501 965,95 рубля. Пераможцу электронных таргоў (прэтэндэнту на пакупку) могуць даць растэрміноўку аплаты на тэрмін да 60 месяцаў.

Нагадаем, кампанія “Нафтахімтрэйдзінг”, звязаная з Юрыем Чыжом, завінавацілася крэдыторам больш за 24 млн рублёў у эквіваленце. Справа аб банкруцтве разглядалася ў Эканамічным судзе, куды з пазовам звярнуўся “Банк ВТБ”. Яму кампанія не сплачвала пазыкі з 2020 года.

Адзначым, раней стала вядома, што іншая кампанія бізнэсоўца Чыжа – «Трайпл» – змагла справіцца са складанай фінансавай сітуацыяй і выйсці з банкруцтва.

Хто такі Юры Чыж і як разбуралася ягоная бізнэс-імперыя?

Беларускі бізнэсовец Юры Чыж лічыўся галоўным «партманэтам» Аляксандра Лукашэнкі. Атрымаўшы ад дзяржавы доступ да таннай расейскай нафты, ён раней з дапамогай свайго партнёра ўсяго за паўтара года зарабіў больш за пяць мільярдаў даляраў на маніпуляцыях з распушчальнікамі і разбаўляльнікамі. Аднак пазней бізнэсовец патрапіў у няміласць.

13 лютага 2023 года суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзіў Юрыя Чыжа да 3,5 года пазбаўлення волі. Крымінальная справа ў дачыненні да яго была распачатая на падставе заявы экс-партнёра Уладзіміра Япрынцава. Паводле пастановы суда Чыж быў прызнаны вінаватым у махлярстве і легалізацыі злачынных даходаў. Але да яго прымянілі амністыю і залічылі ў тэрмін пакарання той час, які ён ужо прабыў у зняволенні на працягу сакавіка-верасня 2022 года.

Пасля гэтага раней блізкі сябар Аляксандра Лукашэнкі пачаў адчуваць цяжкасці са сваім маштабным бізнэсам. Фінансавыя разборкі закранулі звязаную з ім кампанію "Трайпл", а таксама "Простормаркет", які належыць сям'і Чыжа. Пастанова аб ліквідацыі другой кампаніі, якая развівала гандлёвую сетку ProStore, прынялі ў снежні 2020 года на сходзе акцыянераў. Да таго часу фірма ўжо некалькі гадоў мела цяжкасці, якія пачаліся ў перыяд арышту яе ўладальніка Юрыя Чыжа.

Пэўная нерухомасць і актывы кампаній прадпрымальніка былі выстаўленыя на продаж. Сярод іх - кавярня “Залаты грабеньчык”, гарналыжны комплекс “Лагойск”.

У траўні 2024 стала вядома, што кампанія “Трайпл”, якая часткова належыць бізнэсоўцу Юрыю Чыжу, больш не знаходзіцца на мяжы банкруцтва. Пра гэта паведамляла прэс-служба Вярхоўнага суда.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках