31 лiпеня 2024, Серада, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да +26°С чакаецца ў Беларусі 31 ліпеня

Да +26°С чакаецца ў Беларусі 31 ліпеня

Пераважна без ападкаў.

Да плюс 26 градусаў і пераважна без ападкаў чакаецца ў Беларусі 31 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе пераменная воблачнасць, толькі месцамі ў паўночных і ўсходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер паўночна-заходні, заходні 5—10 м/с, месцамі парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў, удзень - 20-26 градусаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках