31 лiпеня 2024, Серада, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскіх крамах зніклі прадукты пасля антымігранцкіх рэйдаў

У расейскіх крамах зніклі прадукты пасля антымігранцкіх рэйдаў

Мігранты складалі значную частку працоўных размеркавальнага цэнтра "Пяцёрачкі".

Прадукты і вада зніклі з паліц крам "Пяцёрачка" адразу ў некалькіх рэгіёнах. На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал Mash.

Прадстаўнікі X5 Group растлумачылі гэта "сезоннай нястачай працоўнай сілы" на размеркавальным цэнтры (РЦ) у Яраслаўскай вобласці, піша РБК. У выніку праблема закранула гарады Іванаўскай, Кастрамской, Уладзімірскай і Яраслаўскай абласцей, куды пастаўлялі тавары з гэтага РЦ.

Са звестак Mash, перабоі з пастаўкамі прадуктаў пачаліся пасля антымігранцкіх рэйдаў. У выніку паліцэйскай праверкі нібыта ўсіх замежных супрацоўнікаў цэнтра дэпартавалі з Расеі. Нястача працоўных тэлеграм-канал ацаніў на тысячу чалавек.

Толькі за першае паўгоддзе з Расеі выправадзілі 39,5 тысяч мігрантаў, піша "РІА Навіны" са спасылкай на звесткі ФССП.

Некалькімі днямі раней прадстаўнік МУС у Даўгапрудным заявіў, што начальнік ГУ МУС вобласці паставіў паліцыянтам задачу "асвятліць Маскоўскую вобласць, каб яна не зачарнялася замежнымі грамадзянамі".

29 ліпеня Вячаслаў Валодзін прапанаваў зрабіць абавязковай умову пастаноўкі на вайсковы ўлік для атрымання расейскага грамадзянства. Таксама Дзярждума можа павялічыць тэрмін службы ў войску да двух гадоў і падвысіць ўзрост набору для новых грамадзян Расеі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках