31 лiпеня 2024, Серада, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя і Швэцыя спынілі закупкі расейскага ЗПГ

5
Фінляндыя і Швэцыя спынілі закупкі расейскага ЗПГ

Імпарт забаранілі санкцыі ЕЗ.

Фінская Gasum спыніла закупкі ЗПГ з РФ з 26 ліпеня, абвясціўшы форс-мажор у сваім кантракце з «Крыягаз-Высоцкам» НОВАТЭКа. Чэрвеньскія санкцыі ЕЗ забаранілі імпарт ЗПГ з РФ праз пазасеткавыя тэрміналы, што таксама закранула пастаўкі ў Швэцыю. У чэрвені і ліпені Хельсінкі і Стакгольм працягнулі закупкі расейскага ЗПГ, Фінляндыя пры гэтым павялічыла імпарт з ЗША і Нарвэгіі.

Фінская Gasum, як і чакалася, з 26 ліпеня спыніла закупкі расейскага ЗПГ з завода НОВАТЭКа і Газпромбанка "Крыягаз-Высоцк". 14-ы пакет санкцый ЕЗ забараняе імпарт расейскага ЗПГ праз тэрміналы ЕЗ, не падключаныя да газатранспартнай сістэмы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках