31 лiпеня 2024, Серада, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters даведалася, калі Гарыс абвесціць свайго кандыдата ў віцэ-прэзідэнты

5
Reuters даведалася, калі Гарыс абвесціць свайго кандыдата ў віцэ-прэзідэнты
КАМАЛА ГАРЫС

СМІ назвалі чацвярых прэтэндэнтаў.

Ужо на наступным тыдні віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Гарыс плануе пачаць перадвыбарныя мерапрыемствы. Гэта адбудзецца адразу пасля абвяшчэння ёю кандыдата ў віцэ-прэзідэнты.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Са слоў адной з ананімных крыніц выдання, Гарыс абвесціць свайго кандыдата на пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША перад паездкай на наступным тыдні ў штаты, галасы якіх могуць вызначаць лёс прэзідэнцкіх выбараў.

У апошнія гады ў такія штаты залічаюць, сярод іншага, Мічыган, Пенсільванію і Вісконсін.

Запланаваная паездка можа сведчыць аб тым, што Харыс набліжаецца да прыняцця пастановы аб тым, хто стане яе партнёрам у перадвыбарнай кампаніі.

У кароткі спіс кандыдатаў СМІ залічылі:

губернатара Пенсільваніі Джоша Шапіра,

сэнатара ЗША Марка Кэлі з Арызоны,

губернатара Мінесоты Ціма Волца,

міністра транспарту Піта Буціджэджа.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках