31 лiпеня 2024, Серада, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыя Вэнэсуэлы абяцае новыя мітынгі па выніках выбараў

4
Апазіцыя Вэнэсуэлы абяцае новыя мітынгі па выніках выбараў

Большасць краін рэгіёну не прызнала афіцыйныя вынікі выбараў.

fВэнэсуэльская апазіцыя працягне акцыі супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, пераможцам якіх выбарчая камісія абвясціла дыктатара Нікаласа Мадуру. Пра гэта ў аўторак, 30 ліпеня, паведаміла лідэрка апазіцыйнага руху Vente Venezuela Марыя Карына Мачада.

Супраціўнікі дзейнай улады атрымалі доступ да 73,2% пратаколаў з выбарчых пунктаў, растлумачыла Мачада. Паводле ейных слоў, высветлілася, што апазіцыйны кандыдат Эдмунда Гансалес Урутыа перамог ва ўсіх штатах Вэнэсуэлы, набраўшы ў суме больш за 6,2 млн галасоў, а Мадура — толькі 2,7 млн. Незалежныя назіральнікі таксама гавораць аб упэўненай перамозе апазіцыі.

Напярэдадні на вуліцы вэнэсуэльскіх местаў выйшлі сотні тысяч чалавек. У сутыкненнях з паліцыяй загінулі тры з іх, піша газэта El Nacional. Паліцыянты паспрабавалі ўварвацца ў рэзідэнцыю амбасадара Аргентыны, дзе хаваюцца шэсць апазіцыянераў. Мачада 30 ліпеня абвясціла аб новай акцыі пратэсту ля будынка ААН у Каракасе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках