31 лiпеня 2024, Серада, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Прыпяці вылавілі вялізнага сома

7
На Прыпяці вылавілі вялізнага сома

Момант барацьбы рыбака з гіганцкай рыбінай патрапіў на відэа.

На самавіты ўлоў звярнуў увагу папулярны інстаграм-блог «Рыбалка ў Беларусі». Рыбак з Менска Аляксей Асцюкевіч злавіў на Прыпяці гіганцкага сома. Даўжыня такой асобіны склала 227 см.

Сам момант барацьбы рыбака з вялізнай рыбінай паказаны на відэа. Ролік быў апублікаваны ў панядзелак і ўжо сабраў больш за 200 тыс. праглядаў.

«Можна заканчваць рыбалоўную кар'еру. Больш ужо не будзе», – напісаў пад відэа мужчыны адзін з карыстальнікаў TikTok.

Паводле інфармацыі старонкі «Рыбалка Беларусі», Аляксей злавіў сома на квок (выбівачка, якая вырабляе булькатлівыя гукі пры ўдары па вадзе. Выкарыстоўваюць пры лоўлі на сома), прынада – ракавінка. Вага – 64,3 кг.

– Сома злавіў у гэтую нядзелю. Паклёўка адбылася ў 6.30 раніцы. Дужанне доўжылася блізу хвілінаў дзесяці. Снасці былі гатовыя, з вялікім запасам трываласці, таму я фарсіраваў выважванне (выважваць – выцягваць рыбу, падкручваючы і адпускаючы лёску. – Заўв.), каб сом не сышоў у курчы і не абарваў лёску, – расказаў журналісту Onliner Аляксей.

Я ішоў да гэтага ўлову не адзін год: вывучаў дадатковую інфармацыю, падбіраў дарагія снасці, каб у момант паклёўкі і дужання быў шанец рыбу выцягнуць. Перш я лавіў самоў меншых, і такіх уражлівых асобінаў не было.

Само відэа здымалі рыбакі, якія стаялі побач. Ужо пасля стэлефанаваўся з імі, і мне даслалі сам момант выважвання.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках