31 лiпеня 2024, Серада, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме паскардзіліся на аварыю на падстанцыі

4
У Крыме паскардзіліся на аварыю на падстанцыі

Без святла засталіся больш за 53 тысячы чалавек.

У часова акупаваным Крыме адбылася аварыя на высакавольтнай падстанцыі ў Керчы. Праз гэта без святла засталіся больш за 53 тысячы мясцовых жыхароў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на так званага «першага намесніка міністра паліва і энэргетыкі Крыма» Уладзіміра Варанкіна ў Telegram.

Варанкін сцвярджае, што ў 17:05 «быў парушаны тэхналагічны працэс» на высакавольтнай падстанцыі ў Керчы. Гэта прывяло да адключэння святла ў населеных пунктах Керчанскага раёна.

«Абясточана: 362 трансфарматарныя падстанцыі, г. Керч, с. Бандарэнкава, с. Ягораў, с. Курортнае, с. Войкава, с. Глазаўка, с. Асавіны, с. Юркіна, 23140 пунктаў паставак, 53222 чалавекі», – напісаў ён.

Пры гэтым акупант паабяцаў вярнуць святло мясцовым жыхарам цягам трох гадзінаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках