31 лiпеня 2024, Серада, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі заявіў, што Украіна атрымае новыя сістэмы СПА

12
Зяленскі заявіў, што Украіна атрымае новыя сістэмы СПА

У найбліжэйшыя тры месяцы.

Заходнія сістэмы СПА, у тым ліку ЗРК Patriot, паступяць ва Украіну ў найбліжэйшыя месяцы. Пра гэта сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў аўторак, 30 ліпеня, падчас пасяджэння чальцоў Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў у Ровенскай вобласці.

Паводле словаў Зяленскага, прыярытэтам застаецца забеспячэнне дастатковай колькасцю СПА прамысловых і эканамічных цэнтраў.

«Дзякуючы нашай працы і партнёрам мы павялічваем колькасць “патрыётаў” і іншых сістэмаў. Таму мы будзем прадаўжаць працаваць у гэтым кірунку. І ў жніўні, верасні і кастрычніку будуць адпаведныя сістэмы ў нашай дзяржаве», – адзначыў Зяленскі.

Як дадаюць у Офісе прэзідэнта Украіны, падчас паседжання таксама абмеркавалі ўладкаванне сховаў ва ўкраінскіх школах. Зяленскі даручыў ураду ўрэгуляваць нормы адносна найпрасцейшых хованак, якія могуць размяшчацца ў сутарэнных і паўпадвальных памяшканнях.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках